20 Мар Супрацоўнікі аршанскага ДПУ
У складзе так званых «камісій па чыстцы ячэек партыі» ў Воршы дзейнічалі наступныя работнікі ДПУ.
1. Берковіч М.С. (імаверна, Маісей Савельевіч) — член партыі КП(б)Б з 1919 г., старшыня праверачнай камісіі па чыстцы ячэек КП(б)Б у г. Ворша. Работнік ОДТО ОГПУ (Ворша).
2. Этэвіч (Эгевіч?) Н.Я., член КП(Б)Б з 1919 г. , селянін, член прэзідыўму РКК, сакратар партячэйкі, старшыня праверачнай камісіі па чыстцы ячэек КП(б)Б чыгуначнага вузлу ў Воршы. Работнік ДПУ.
3. Лосеў К.Р. (імаверна, Канстанцін Раманавіч) — член партыі з 1920 г., праверачнай камісіі па чыстцы ячэек КП(б)Б (па ячэйках гораду) ў Воршы. работнік ДПУ.
4. Дронаў (Дрокаў?) Н.П. (імаверна, Мікалай Палікарпавіч)-член КП(Б)Б з 1925 г., член праверачнай камісіі па чыстцы ячэек КП(б)Б у Воршы. Работнік ОДТО ОГПУ.
Крыніца: аршанская газета «Ленінскі прызыў» 14 і 15 чэрвеня 1933 году.
5. Губенкоў (імя не ўказана). ДПУ. Праходзіў праверку ў сувязі з тым, што знаходзіўся ў спісе былых чырворнаармейцаў і партызан.
Крыніца: Ленінскі прызыў», 13 ліпеня 1932 г.,№130