14 Ноя Расстраляны за перадачу шпіёнскіх звестак аб Аршанскім вінзаводзе
Іван Карпаў з 18-ці гадоў працаваў настаўнікам, а затым і дырэктарам школ у вёсках Круглянскага раёну. 9 лістапада 1937 году 26-ці гадовага дырэктара школы ў в. Паўлавічы арыштавала НКВД, а ўжо праз чатыры дні, т. зв. «Камісія НКВД і пракурора СССР»- пазасудовы і, такім чынам, не правасудны орган з двух чалавек, прыгаварыла яго «за шпіёнскую дзейнасць» да расстрэлу.
«Тады ніхто і не думаў, што Паўлавіцкая школа стане апошнім месцам працы маладога дырэктара, што ў 1937 г. ён будзе арыштаваны і атрымае такое абвінаваўчае заключэнне: «Карпаў Іван Цімафеевіч з’яўляецца агентам польскай разведкі. Завербаваны ў 1933 г. польскім агентам Транчэўскім (настаўнікам Узлянскай школы былога Смілавіцкага р-ну расстраляны 2.03.1938 у Менску), праз якога ад польскіх разведорганаў атрымаў заданне для шпіёнска-дыверсійнай работы на тэрыторыі СССР на карысць Польшчы.
У 1937 г. перадаў польскай разведцы шпіёнскія звесткі аб наяўнасці рабочых і магутнасці Аршанскага вінзаводу. Таксама перадаваў шпіёнскія звесткі аб рашэннях партыйных сходаў Круглянскага раёну і аб закрытым пісьме ЦК ВКП(б) ад 1935 г. Падрыхтаваў для шпіёнска-дыверсійнай работы на карысць Польшчы аднаго чалавека. Вінаватым сябе ў шпіёнскай дзейнасці прызнаў…».
Відаць, не хапіла фізічных і душэўных сіл у маладога камуніста, таму і прызнаў сябе вінаватым у страшэнным злачынстве – здрадзе Радзіме. Але ў яго хапіла мужнасці, каб на пытанне следчага: «Хто быў завербаваны Вамі для правядзення шпіёнскай работы на карысць Польшчы?» адказаць: «Мной ніхто не быў завербаваны».

Абвінаваўчае заключэнне, якое грунтавалася толькі на прызнанні самога І.Ц. Карпава ды на паказаннях аднаго з настаўнікаў (быў расстраляны раней) Круглянскага раёну, класіфікавала «злачынства» Івана Цімафеевіча па арт. 68 КК БССР (шпіянаж, выкраданне, збор і перадача эканамічных звестак, якія складаюць дзяржаўную таямніцу і г.д.).
Цяжка сказаць, якія пытанні, «па свайму зместу спецыяльна ахоўваемыя дзяржаўнай тайнай», магла вырашаць на сходах Круглянская партыйная арганізацыя і чаму звесткі аб тым, што выраблялася на Аршанскім вінным заводзе, «не падлягалі абвяшчэнню».
Смехатворнасць абвінавачвання відавочна. Але І.Ц. Карпаву ўсё гэта каштавала жыцця. 19.11.1937 г. камісія НКУС СССР і Пракурор СССР прыгаварылі яго да расстрэлу. 17.12.1937 г. ён быў расстраляны ў г.Орша.

У 1958 г. жонка Івана Цімафеевіча, якая жыла ў той час у вёсцы Міхейкава Круглянскага раёну, паслала ліст на імя Генеральнага пракурора СССР з надзеяй атрымаць звесткі аб лёсе свайго мужа, з просьбай яго рэабілітаваць. 13.11.1958 г. ваенны трыбунал БВА адмяніў пастанову Камісіі НКУС СССР і Пракурора СССР у адносінах да І.Ц. Карпава. Справа была спынена «за адсутнасцю складу злачынства».
«КАРПАЎ Іван Цімафеевіч, н. у 1910, вёска Някрасава (былая Царэўск), працаваў настаўнікам у Паўлавіцкай школе.
Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (завочна), з 1929 г. працаваў настаўнікам, у 1934 – 36 гг. дырэктарам Зубаўскай школы, у 1936 – 37 гг. дырэктарам Паўлавіцкай школы Круглянскага раёну».

З кнігі «Память. Круглянский район» Мінск, 1996 г.