08 Июн Прывітанне ад вучняў бабінічскай няпоўнай сярэдняй школы
Ліст А.Чарвякову ад вучняў бабінічскай няпоўнай сярэдняй школы
1935 г.
З прыветам к Вам. Мы на злёце калгасніц-ударніц з Вамі гаварылі, мы Вам расказалі аб нашай рабоце. А зараз мы вам раскажам аб сёлетняй рабоце, аб нашай вучобе. Наша школа не ідзе перадавой па ўсяму раёну, бо ў нас ёсць яшчэ недастаткі.
Вучоба ў нас добрая, мала адстаючых і лепшыя ўдарнікі іх падцягваем і думаем, каб усе вучні перайшлі ў другія класы. Дысцыпліна ў нас не зусім добрая, бо ў нас меліся хуліганы, якія білі лепшых ударнікаў, але лепшыя ўдарнікі разам з кіраўніцтвам школы змагаліся з хуліганамі, змагаліся і цяпер. Хуліганаў у нас цяпер няма, гэта было толькі пры старым дырэктары Лыскову, які нашу школу адцягнуў назад.
Наш стары дырэктар быў Лыскоў, якога мы назвалі яго не дырэктарам, а машэннікам, лодырам, спекулянтам, п’яніцам, які прапіў 700 руб. школьных грошай, паддзелаў дакументы на 400 руб., дроў ужэ не было, школу трэба было закрываць, пагнаіў школьную бульбу. Усё ён рабіў гэта хітра.
Камсамольцу, лепшаму ўдарніку — настаўніку, удалося раскрыць усе яго хуліганскія машэнніцкія прадзелкі. І разам з піонерскай арганізацыяй, разам з важатым Царыкам, разам з актывістамі напісалі пра яго ў раённыя газеты, расказвалі вучням. Дырэктарам зрабілі таго камсамольца, які яго выкрыў, паставілі Крывіцу. Цяпер наша школа стала ісці ў перадавыя. Многа ёсць у нас карыснага.
Газета выпушчаецца ў нас рэгулярна. Класныя газеты выпушчаюцца раз у пяцідзёнку, школьныя — раз у 7-міднеўку. Самакіраванне пераабралі, выбралі лепшых ударнікаў, якія сапраўды выведуць школу ў перадавыя.
Мы сёлета яшчэ наладжвалі работу шэфства над маладняком. Многа выкрылі недахопаў. Узялі шэфства над калгаснай газэтай і бібліотэкай. Дапамагаем выпускаць газету. Падрыхтоўку к вясне распачалі. Праверылі ў калгасе сельскагаспадарчы інвентар, усхожасць насення, попел збіраецца. Школа к вясне падрыхтавана. Мы сёлета арганізуем яшчэ лепш працу з дазорамі, будзем даглядаць калгасную маёмасць як свае “адзінае вока”.
У школе разгорнута індывідуальнае соцспаборніцтва, школа са школай, вучань з вучнем, клас з класам, соцспаборніцтва ў нас
правяраецца, але па некаторых пунктах не выконваецца.
Мы, вучні Біабінічскай НСШ, звяртаемся да Вас, каб вы нам далі напрамак, як лепш наладзіць працу з дазорамі, як лепш наладзіць працу ў школе, каб вывесці ў перадавыя школу. Прышліце нам ліст і ў лісце ўкажыце напрамак работы далей.
Мы ўзялі абавязак выканаць заветы Леніна — вучыцца, вучыцца, вучыцца, працаваць, каб лепшымі бальшавікамі стаць. Змагацца за якасць вучобы і свядомую дысцыпліну, каб нашы вучні здалі іспыты і перайшлі ў другія класы, каб наша школа была адна з перадавых па ўсяму раёну.
Мы завет ЛЕНІНА выполнім — “вучыцца, вучыцца, вучыцца, змагацца, змагацца, каб лепшымі звацца”.
З прыветам:
1. Ларчэнко Ганна Іванава
2. Шэсцярнёва Ева Іванава
3. Лялік Вера Максімава
4. Мурашка Клаўдзія Сямёнава
5. Белазарава Вера
(яшчэ 6 подпісаў неразборліва)
Адрас: г. Орша, Оршанскі р-н, Панізоўскі с/с, Бабінічская НСШ
Палучыць ЛАРЧЭНКО Ганне.
Рэзалюцыя: Секретарю ЦК КП(б)Б тов. Валковичу
НАРБ Ф. 4-п, воп. 1, спр. 7602, л. 102—103. Завераная копія.
Арфаграфія захавана.
Здымак мае ілюстратыўны характар