Імя расстралянага аршанца на Курапатах

У Курапатах выявілі шыльду з прозвішчам ураджэнца Оршы Антона Галькевіча. Аб гэты паведаміла актывістка Варты абароны Курапатаў Ганна Шапуцька. Шыльда была змешчана на адным з крыжоў, шмат якіх на Курапатах безыменныя.
Дзякуючы пашуковай сістэме ўдалося устанавіць, што Антон Аляксандравіч Галькевіч нарадзіўся ў Воршы ў 1902 годзе. Ён паходзіў з сялянскай сям’і. У 1930-я гады працаваў загадчыкам падсобнага гаспадарства Аршанскага дому адпачынку. Галькевіч быў арыштаваны і абвінавачаны Камісіяй НКУС СССР і Пракурора СССР ў шпіянажы на карыць Польшы. Ён быў расстраляны 15 сакавіка 1938 года ў Менску. У жніўні 1989 года Пракуратура Беларускай ваенная акругі яго рэабілітавала. Справа Галькевіча знаходзіцца ў УКДБ Віцебскай вобласці.
Таксама ў Менску былі расстраляныя па меншай меры яшчэ пяць ураджэнцаў Воршы: Заборскі Ўладзімір Уладзіміравіч, Сухадольскі Пракофій Савельевіч, Аўгусціновіч Анатоль Ільіч, Вакар Уладзімір Дзмітрыевіч, Куксевіч Георгій Купрыянавіч.