Барташэвічы

Ілля Андрэеў, даследчык і рэканструктар, кіраўнік творчай групы агенцтва Proximity Russia, узгадвае пра рэпрэсаваных сваякоў

Але ў архівах КДБ далі дзве іншыя справы на жыхароў вёскі Гарбацэвічы, на Барташэвіч Марыю Рыгораўну (1925 г.н.) і Барташэвіча Еўдакіма Самуілавіча (1883 г.н.), пастараюся пазне напісаць пра іх.

Ёсць звесткі і яшчэ на на двух жыхароў вёскі Гарбацэвічы.

Кантараў Васіль Мікітавіч, 1878 г.н., быў арыштаваны 12 сакавіка 1932 года за антысавецкую дзейнасць па арт. 72 КК БССР “тройка” асудзіла яго на 5 гадоў папраўчых лагерах. Рабілітаваны 31 кастрычніка 1989 г. прокуратурай Віцебскай вобласці.

Контураў Васіль Мікітавіч, 1886 г.н., быў арыштаваны як селянін аднаасобнік 19 верасня 1937 года. За антысавецкую агітацыю “тройка” асудзіла яго на 10 год папраўча-працоўных лагераў. Быў рэабілітаваны 23 лістапада 1989 г. прокуратурай Віцебская вобласці. Архіўная справа № 20244-П знаходзіцца ва УКДБ па Віцебская вобл.