18 Мар “Оршанский суд приговорил к 5 годам
Неўзабаве пачаліся адкрытыя формы супраціву. Так, у вёсцы Язбы быў забіты брыгадзір, а ў в.Дзянісавічы ноччу быў зроблены напад на хату калгаснага актывіста Сямёна Кляшчонка. У в.Лазоўка 9 бядняцкіх гаспадарак аб’ядналіся ў калгас “Іскра”. За гэта іх хаты спалілі. Гэты выпадак трапіў на старонкі усесаюзнай газэты “Праўда”: “Оршанский суд приговорил к 5 годам заключения 4 кулаков дер.Лозовка Крупского района за поджог нового колхоза “Искра” и уничтожение 9 дворов колхозников”. Ніжэй сталічны карэспандэнт абураўся на суд
за разгледжаньне гэтай справы, толькі як крымінальнай і выкрываў яе палітычны характар.
У 1930г. заможнымі сялянамі быў забіты старшыня калгасу “Гарадзішча” Радзівон Рубец. У в.Язбы заможныя сяляне, браты Барсуковы забілі ўпаўнаважанага сельсавету. У в.Пліса натоўп абураных жанчын з віламі
сілай прагнаў калгасьнікаў з поля. Такія ж выпадкі былі ў вёсках Сьвірыдаўка, Малыя Жаберычы, Прошыка, Радзіца, Шчаўры, Гумны, Хатюхова і інш. У в.Клён Фёдар Кур’ян параніў са стрэльбы сельскага актывіста. У калгасах імя Варашы