Рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій у канцы 1980-х пачатку 1990-х гадоў. Частка 2

Гісторык Ірына Раманава распавядае, як рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій адбывалася ў канцы 1980–х пачатку 1990-х гадоў. Працяг. Пачатак тут

Чарговы і якасна новы этап рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій пачаўся ў рамках агульнай палітыкі дэмакратызацыі і галоснасці, якая была абвешчана генеральным сакратаром ЦК КПСС М. Гарбачовым. У сваім дакладзе “Кастрычнік і перабудова: рэвалюцыя працягваецца” на сумесным урачыстым пасяджэнні ЦК КПСС, Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета РСФСР, прысвечаным 70-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі,  2 лістапада 1987 г. Гарбачоў узняў пытанні аб адказнасці за рэпрэсіі не толькі Сталіна, але і яго акружэння, аб неабходнасці адпаведнай ацэнкі рэжыма асабістай улады, пры якой сталі магчымымі такія злачынствы

28 верасня 1987 г. была сворана спецыяльная Камісія Палітбюро ЦК КПСС па дадатковым вывучэнні матэрыялаў, звязаных з рэпрэсіямі, якія мелі месца ў перыяд 30-40-х і пачатку 50-х гадоў[1]. У адрозненне ад папярэдняй Камісіі, якая прымала канчатковае для судовых органаў рашэнне на падставе матэрыялаў КДБ і пракуратуры, зараз матэрыялы на Камісію прадстаўляліся пасля разгляду іх у Вярхоўным Судзе СССР, вынікам якога магла быць адмена судовых прысудаў[2].

У ліпені 1988 г., на падставе прапаноў Камісіі была прынята пастанова Палітбюро ЦК КПСС “Аб дадатковых мерах па завяршэнню рэабілітацыі неабаснавана рэпрэсаваных асоб”, згодна з якой праца па перагляду спраў павінна была весціся незалежна ад наяўнасці заяў і скаргаў грамадзян[3].  Рэабілітацыя станавілася масавай.

Зноў да перагляду быў прыняты шэраг вядомых гучных спраў (сярод іх “ленінградская справа”, “антысавецкая трацкістская ваенная арганізацыя” і інш.). Пры паўторным пераглядзе высветлілася, што ў папярэдні перыяд не ўсе абвінавачваемыя былі рэабілітаваны у поўнай ступені. Гэта сведчыла аб тым, што перагляду падлягаюць усе разгледжаныя раней справы. А гэта, у сваю чаргу, запатрабуе шмат часу і намаганняў значнай колькасці людзей. Так, кіраўнік Камісіі М. С.Саломенцаў у 1988 г. тлумачыў карэспандэнту газеты “Правда”: “Патрэбна сказаць, справы, якімі мы займаемся, носяць найперш палітычны характар. Таму прыходзіцца дасканала даследаваць прычынна-следчыя сувязі з’яў, фактаў, суадносіць судовыя працэсы з канкрэтнымі гістарычнымі абставінамі, накалам палітычнай і ідэйнай барацьбы ў той перыяд”[4]. Да працы па перагляду спраў былі прыцягнуты гісторыкі, сацыёлагі.

У 1988 г. Камісія паставіла перад ЦК КПСС пытанне аб асвятленні ў друку працы па рэабілітацыі. З гэтай мэтай прапаноўвалася дазволіць прысутнічаць на пасяджэннях Пленумаў Вярхоўнага Суда СССР па разгляду крымінальных спраў на асоб, рэпрэсаваных у перыяд 30-40 і пачатку 50-х гадоў, па аднаму адказнаму працаўніку ад газет “Правда”, “Известия”, “Советская Россия”, “Труд” и ТАСС. Аднак было агаворана, што інфармацыя, якая будзе друкавацца, павінна быць кароткай і канкрэтнай, а самі матэрыялы атрымаць папярэднюю адзнаку Інстытута марксізма-ленінізма[5].

Праца Камісіі значна актывізавалася пасля зацвярджэння яе старшынёй А.Н.Якаўлева[6]. Камісіяй было шмат зроблена па перагляду вынікаў адкрытых судовых працэсаў 1930-40-х і пачатку 50-х гадоў, судовых спраў і працэсаў 20-х гадоў; распрацоўваліся праекты пастаноў Палітбюро ЦК КПСС, найперш, аб дадатковых мерах па завяршэнню рэабілітацыі, аб увекавечанні памяці ахвяр рэпрэсій. Матэрыялы і даведкі Камісіі друкаваліся ў часопісе “Известия ЦК КПСС” і інш. сродках масавай інфармацыі. Пубікацыі такога роду зрабілі значны ўнёсак у трансфармацыю свядомасці савецкіх грамадзян.

Аднак па-ранейшаму перагляд справы веўся зыходзячы з дапушчэння, што чалавек вінаваты. Праводзілася новае расследаванне, якое патрабавала шмат часу, грошай. У справах меліся шматлікія факты доказу віны чалавека, якія, натуральна, часцей за ўсё былі вынікам самаагавора людзей пад уздзеяннем метадаў следства. Варыятыўнасць канкрэтных асуджэнняў патрабавала адпаведнага заканадаўства, выпрацоўка якога патрабавала таксама часу і пераадолення коснасці мыслення, стэрэатыпаў. Так, на пасяджэнні Камісіі 5 лютага 1988 г. падчас разгляду справы Бухарына, па якой праходзілі 21 чалавек, адзначалася, што прысуд складзены абуральна. “Там зроблены проста набор абвінавачванняў. Не прыведзены ні факты, ні доказы. Нам няма за што ўхапіца, каб абвергнуць гэтыя рэчы. Адзнакі даваліся без прывядзення якіх-небудзь довадаў…”[7]. Гэтае ж тычылася абсалютнай большасці спраў.

Хваля рэабілітацыі выклікала патокі лістоў у КДБ з просьбай прадставіць магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі спраў на рэабілітаваных з мэтай атрымання інфармацыі аб ходзе следства, аб супрацоўніках органаў бяспекі, суда і пракуратуры, якія мелі адносіны да расследавання гэтых спраў, аб сведках. Аднак у адпаведнасці з нормамі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства такія просьбы не задавальняліся[8].  Старшыня КДБ СССР В.М. Чэбрыкаў у сувязі з гэтым тлумачыў: “Адкрытае апублікаванне звестак па матэрыялах архіўных спраў на рэабілітаваных, цытаванне асобных дакументаў з іх можа скласці негатыўнае ўражанне аб асобе саміх рэабілітаваных толькі таму, што яны ў перыяд следства і ў судзе агаварылі сябе і іншых асоб, якія раздзялілі іх лёс. Тыя ці іншыя факты, калі стануць шырока вядомымі, могуць выклікаць новыя звароты грамадзян, у тым ліку з патрабаваннем прыцягнуць да крымінальнай адказнасці службовых асоб, якія мелі адносіны да расследавання ў судзе якой-небудзь справы, і праходзячых па справе сведак, многія з якіх жывыя і могуць быць прызнаныя віноўнымі”[9]. Таксама не выключаліся з боку родных асуджаных акты помсты, вандалізма, нацыянальнай варожасці і гд. На запыты адносна месцаў пахавання асуджаных, адказ быў стандартны: “у органах КДБ дадзеных аб месцах пахавання канкрэтных асобаў няма”[10].

У КДБ таксама паступалі шматлікія заявы грамадзян з просьбай паведаміць аб іх родных, якія былі растраляны ў гады рэпрэсій па рашэннях несудовых органаў[11].  На такія звароты раней даваліся даволі няпэўныя адказы[12]. Згодна з указаннем КДБ ад 21 лютага 1963 г. вусна паведамляліся сапраўдныя абставіны смерці, але смерць рэгістравалася ў ЗАГСах па месцу жыхарства да арышту датай растрэла без указання прычыны смерці. У адносінах асоб, растраляных у пазасудовым парадку, родным якіх ужо паведамлялася ілжывая інфармацыя аб смерці ад хвароб у месцах пазбаўлення волі, дадзеныя раней адказы не змяняліся[13]. У канцы 1980-х такая сітуацыя не падавалася больш нармальнай: за грамадзянамі было прызнана права ведаць праўду. З кастрычніка 1988 г.  па рашэнні ЦК КПСС пры зваротах у КДБ грамадзянам, якія раней атрымалі пасведчанні ад органаў ЗАГСа з неадпавядаючымі сапраўднасці датамі смерці іх сваякоў, выдаваліся новыя пасведчанні[14].

Камісіяй Палітбюро былі агучаны лічбы: у 1930-40  і пачатку 50-х гадоў рэпрэсіям было падвергнута 3 778 234 чалавек, з іх 786 098 растраляна. Дэпарціравана  2 300 000 чалавек[15].

 

Пачатак масавай рэабілітацыі

Пастановай Палітбюро ЦК КПСС ад 24 лістапада 1988 г. “Аб нашых далейшых кроках у гуманітарнай галіне” КДБ, МУС, Пракуратуры, Вярхоўнаму Суду і некаторым іншым загадвалася разгледзець у аператыўным парадку з мэтай іх вырашэння да 30 лістапада[16] 1988 г. спраў аб памілаванні і датэрміновым вызваленні ўсіх асоб, якія знаходзіліся ў заключэнні, ссылцы, на прымусовых працах на будоўлях народнай гаспадаркі па абвінавачванню ў антысавецкай дзейнасці і прапагандзе, за рэлігійную ці містычную актыўнасць, за спробу пакінуць СССР у парушэнне закона, за спробу пранікнуць на тэрыторыю замежнай дзяржавы ці асуджаных па сукупнасці гэтых артыкулаў. Міністэрства аховы здароўя разам з КДБ і МУС да таго ж тэрміна павінны былі перагледзець рашэнні аб накіраванні на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне шэрагу савецкіх грамадзян, якім прад’яўляліся абвінавачванні палітычнага характару[17].

30 ліпеня 1988 г. на месцы было накіравана ўказанне Генеральнага пракурора СССР і Старшыні КДБ СССР, якое вызначала іх сумесныя дзеянні па перагляду спраў, незалежна ад наяўнасці заяў рэпрэсаваных ці іх родных. Работнікі Пракуратуры Саюза выязджалі з праверкамі ва Украінскую, Беларускую, Малдаўскую, Грузінскую, Эстонскую рэспублікі. Рашэнне пракурора саюзнай рэспублікі ці Галоўнага ваеннага пракурора аб адмаўленні ў пераглядзе ўнесудовага рашэння падлягала зацвярджэнню ў Пракуратуры Саюза ССР[18].

За 1988 год па СССР было перагледжана 16 090 спраў ў  адносінах да 29 108 чалавек, з якіх было рэабілітавана 13 173 (з іх па БССР было перагледжана 315 спраў у адносінах да 876 чалавек, з іх было рэабілітавана 545)[19]. За гэты ж час па СССР у рэабілітацыі было адмоўлена амаль 3,5 тыс. чалавек, найперш гэта былі асуджаныя за здраду Радзіме, нацысцкія ваенныя злачынцы, карнікі, працаўнікі праваахоўных органаў, якія займаліся фальсіфікацыяй спраў[20].

Значным крокам стала прыняцце Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР Указа ад 16 студзеня 1989 г., згодна з якім адмяняліся неабаснаваныя пазасудовыя рашэнні, а рэпрэсаваныя па рашэннях “троек”, асобай нарады прызнаваліся рэабілітаванымі аўтаматычна, г.зн. без апратэставання гэтых рашэнняў. Менавіта гэты загад дазволіў  істотна паскорыць працэс рэабілітацыі. Толькі ў 1989 г. на яго падставе было рэабілітавана 802 049 грамадзян[21].

На пасяджэнні Камісіі 17 кастрычніка 1989 г.  адзначалася, што з пачатку працэса рэабілітацыі (з 1954 г.), да гэтага часу разгледжана было 760 тыс. спраў па якіх праходзіла 1,2 млн. чалавек, з іх было рэабілітавана 868 300 чалавек, адмоўлена ў рэабілітацыі было 212 тысячам. Але гэта за 35 гадоў. На кастрычнік 1989 г. заставалася яшчэ больш за 800 тысяч спраў па якіх праходзіла каля 1 млн. рэпрэсаваных, а за першыя паўгады было разгледжана спраў на 10 тысяч чалавек[22]. Абмяркоўвалася пытанне аб неабходнасці прыняцця Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прызнанні незаконнымі ўсіх прысудаў паводле артыкула 58-10 (“Контррэвалюцыйныя злачынствы. Прапаганда ці агітацыя, якая утрымлівае заклікі да звяржэння, падрыву ці аслабленню Савецкай улады ці да здзяйснення асобных контррэвалюцыйных злачынстваў”)[23] і аналагічных артыкулаў крымінальнага кодэкса іншых саюзных рэспублік, а таксама прадастаўлення права перагляду спраў на асоб, якія абвінавачваліся ў злачынствах, аднесеных заканадаўствам таго перыяду да контррэвалюцыйных, судам інстанцый, якія вынеслі прысуд[24].

 

Рэабілітацыя на Беларусі

На пасяджэнні Камісіі 12 красавіка 1989 г. адзначалася: “Калі ў Прыбалтыцы імкненне, так сказаць, усіх без разбору рэабілітаваць, то вось на Беларусі – наадварот, там практычна вельмі слаба праца разгортваецца, а ціск грамадства вельмі моцны”[25].

На працягу 1989 г. у БССР было перагледжана 35 486 спраў, па якіх былі прыняты рашэнні аб поўнай рэабілітацыі ў адносінах да 53 684 чалавек. З гэтага ліку 34 734 спраў склалі справы з рашэннямі пазасудовых органаў (“тройкамі” НКУС, Асобымі нарадамі пры НКУС СССР і г.д.), па іх праходзіла 52 634 чалавек, якія падлягалі рэабілітацыі аўтаматычна. Прыкладна чацьвёртая частка з іх была расстраляна[26]. Адмоўлена ў рэабілітацыі было 2353 асобам, асуджаным за здраду радзіме, пасобніцтва нямецкім акупантам, за удзел у бандфарміраваннях і г.д[27].

Абсалютная большасць рэпрэсаваных у свой час былі прызнаны віноўнымі ў здзяйсненні шпіёнска-дыверсійнай дзейнасці па заданні разведорганаў Польшчы, абвінавачваліся таксама ў правядзенні контррэвалюцыйнай агітацыі і прапаганды, значная колькасць з іх па нацыянальнасці з’яўляліся палякамі, альбо мелі родных, якія жылі ў Заходняй Беларусі, якая ўваходзіла  ў склад Польшчы. Як правіла, у якасці падстаў для абвінавачвання выкарыстоўваліся асабістыя “прызнанні” рэпрэсаваных у правядзенні варожай Савецкай дзяржаве дзейнасці, а таксама неканкрэтныя і бяздоказныя паказанні аб гэтым іншых асоб[28].

Перагляд спраў, якія не падпадалі пад дзеянне Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 16 студзеня 1989 г. (аб адмене рашэнняў пазасудовых органаў) здзяйсняўся ў парадку, прадугледжаным указаннем Генеральнага пракурора СССР і старшыні КДБ СССР ад 30 ліпеня 1988 г., у адпаведнасці з якім па справах пры неабходнасці праводзіліся расследаванні новаадкрытых абставін ці дадатковая праверка. У другім паўгоддзі 1989 г. органамі пракуратуры рэспублікі было праверана ў парадку нагляда 2266 спраў на 3157 чалавек. Вынікі праверкі абаснаванасці прымянення мер крымінальнага пакарання дазволілі вынесці пратэсты на прысуды судоў і несудовых органаў па 725 справах на 1050 чалавек, якія былі цалкам рэабілітаваны[29].

Такі парадак патрабаваў значнай працы. З мэтай поўнага і ўсебаковага высвятлення абставін праводзіўся допыт вялікай колькасці сведак з ліку асоб, якія ведалі ў мінулым асуджаных (у тым ліку за межамі рэспублікі). У архівах выяўляліся шматлікія дакументы, здзяйсняліся іншыя следчыя і праверачныя мерапрыемствы[30].

Напрыклад, у ходзе дадатковага расследавання па ўказанні пракуратуры па крымінальнай справе у адносінах шафёра аўтапрамтрэста г. Мінска Багдановіча В.А. і іншых 16 чалавек, якія абвінавачваліся ў шпіянажы і ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі, устанаўліваліся асобы, якія ведалі асуджаных да арышту, у 10 населеных пунктах былі праведзены размовы з 75 старажыламі, з якіх 20 былі дапытаны ў якасці сведак. Былі вывучаны 63 іншыя архіўныя крымінальныя справы, выяўлены і даследаваны дзесяткі дакументаў дзяржаўных і ведамасных архіваў. У выніку з усіх 17 чалавек (шэсць з іх былі растраляны) былі зняты незаслужаныя абвінавачванні[31].

Разам з тым, пры разглядзе 1239 крымінальных спраў у адносінах 1977 чалавек, асуджаных за здраду Радзіме і карніцкую дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, пасобніцтва ворагу, за удзел у нацыяналістычных бандфарміраваннях, на падставе даследавання раней здзейсненыя прысуды і несудовыя рашэнні былі пакінуты ў сіле, паколькі віна гэтых асоб у здзейсненых злачынствах была падцверджана[32].

Пашырэнне галоснасці ў асвятленні рэпрэсій абумовілі значнае павелічэнне колькасці зваротаў грамадзян аб рэабілітацыі ў органы дзяржбяспекі. Асабліва гэта заўважна стала пасля апублікавання Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 студзеня 1989 г. Калі за 1988 г. у органы КДБ і пракуратуры паступіла 2386 заяў і супрацоўнікамі былі прыняты 140 грамадзян па пытаннях, звязаных з рэабілітацыяй[33], то за 1989-1991 гады толькі ў органах дзяржбяспекі было разгледжана 26 877 пісьмовых зваротаў і прынята 3523 грамадзян[34]. Аўтары лістоў звярталіся з просьбамі аб рэабілітацыі рэпрэсаваных, іх лёсе, месцах пахавання і г.д.

Па звароту Інстытута літаратуры ім. Янкі Купалы АН БССР былі вывучаны крымінальныя справы неабгрунтавана рэпрэсаваных і пасля рэабілітаваных беларускіх пісьменнікаў. У працэсе гэтай справы былі выяўлены матэрыялы і складзены даведкі больш чым на 100 чалавек для “Бібліяграфічнага слоўніка беларускіх пісьменнікаў”. Таксама па запыту Акадэміі навук былі вывучаны матэрыялы і складзены біяграфічныя даведкі на 67 рэпрэсаваных у мінулым акадэмікаў, дырэктароў інстытутаў, вучоных[35]. У выніку вывучэння матэрыялаў КДБ БССР былі выяўлены і перададзены Саюзу пісьменнікаў БССР рукапісы Л. Калюгі (Вышыны К.П.) на 155 лістах; былі знойдзены 2-я і 3-я часткі аповесці Барыса Мікуліча “Аповесць для сябе”, выяўлены рукапіс верша Якуба Коласа “Мая спадчына”, яго “Адкрыты ліст да моладзі”, лісты Янкі Купалы на імя Старшыні ЦВК БССР А.Чарвякова[36].

Кіруючыся рашэннямі КДБ СССР аб пашырэнні галоснасці ў працы органаў дзяржбяспекі і ўлічваючы вялікую грамадска-палітычную значнасць дзейнасці па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій, супрацоўнікі КДБ БССР выступалі на радыё, тэлебачанні[37].

28 чэрвеня 1989 г. была прынята Пастанова Палітбюро ЦК КПСС “Аб увекавечанні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій перыяду 30-40-х і пачатку 50-х гадоў”, паводле якой ЦК кампартый саюзных рэспублік, крайкомам і абкомам партыі, мясцовым Саветам народных дэпутатаў прапаноўвалася актывізаваць працу па ўвекавечанню памяці ахвяр рэпрэсій, у тым ліку памерлых у месцах ссылкі[38]. Увекавечанне памяці ахвяр рэпрэсій з’яўлялася галоўнай мэтай дзейнасці  таварыста “Мемарыял”[39]. Па ініцыятыве гісторыка-мемарыльнай і інш. камісій Беларускага фонду культуры была ўтворана арганізацыйная група Камітэт “58”, якая падрыхтавала праекты статута і дэкларацыі дабраахвотнага грамадска-асветнага таварыства памяці ахвяр “Мартыралог Беларусі”. 19 кастрычніка 1988 г. у Мінску адбыўся Ўсебеларускі ўстаноўчы сход. У грамадскую раду ўвайшлі такія вядомыя дзеячы, як В.Быкаў, А.Белавусаў, М.Дубянецкі, С.Грахоўскі і інш. Асноўная мэта арганізацыі бачылася ў раскрыцці масавых рэпрэсій у 1920-1950-я гады, увекавечанні памяці іх ахвяр. Таксама была створана Беларуская Асацыяцыя Ахвяр палітычных рэпрэсій. Яе ўстаноўчы з’езд адбыўся 7-8 лютага 1992 г. Прэзідэнтам Асацыяцыі быў абраны вядомы археолаг Г. Штыхаў.  У склад БААПР увайшлі Бабруйскае аддзяленне ахвяр палітычных рэпрэсій, Гродзенскае абласное аб’яднанне ахвяр неабгрунтаваных палітычных  рэпрэсій, Брэсцкая абласная асацыяцыя ахвяр неабгрунтаваных  рэпрэсій, Гомельская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій, Брэсцкая і Маладзечанская гарадскія, Пухавіцкая раённая асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій.

Афіцыйнымі могілкамі пахавання рэпрэсаваных у Беларусі быў прызнаны лясны масіў каля г.Мінска Курапаты[40]. Тут у красавіку-маі 1988 г. былі знойдзены астанкі людзей, а ў чэрвені 1988 г. была створана ўрадавая камісія і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа. У працэсе расследавання, як падцверджана ў інфармацыйным паведамленні Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 г., устаноўлена, што тут у 1937-41 гг. супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі[41].

Таксама было вырашана друкаваць спісы рэабілітаваных грамадзян у мясцовых газетах, гісторыка-дакументальных хроніках (кнігі “Памяць”).

Рашэнні па зняццю абмежаванняў па спецпасяленні прымаліся з 1954 г., аднак да канца 1980-х гадоў шэраг катэгорый грамадзян па-ранейшаму былі пазбаўлены права вярнуцца на ранейшае месца жыхарства. Вялікую колькасць пытанняў выклікала і рэабілітацыя выселеных напярэдадні вайны “буржуазіі і нацыяналістычнага падполля” з рэспублік Прыбалтыкі, заходніх абласцей Украіны і Беларусі, матывіроўка была наступная: “шэраг рашэнняў аб высяленні дыктаваўся надзвычайнымі знешнімі і ўнутранымі абставінамі ў жыцці краіны”[42].

14 лістапада 1989 г. была прынята “Дэкларацыя Вярхоўнага Савета СССР “Аб прызнанні незаконнымі і злачыннымі рэпрэсіўных актаў супраць народаў, якія падвергліся прымусоваму перасяленню, і забеспячэнні іх правоў”. Услед за дэкларацыяй пачалася праца па аднаўленні правоў савецкіх немцаў і крымска-татарскага народа[43]. Пастанова аб распрацоўцы і прыняцці пакета законаў аб поўнай рэабілітацыі рэпрэсаваных народаў (балкарцаў, інгушэй, калмыкаў, карачаеўцаў, немцаў, чачэнцаў, крымскіх татар, карэйцаў, казакоў як субэтнаса рускага народа і інш.) была прынята на Другім унечарговым з’ездзе Саветаў народных дэпутатаў РСФСР[44]. 26 красавіка 1991 г. быў прыняты Закон РСФСР “Аб рэабілітацыі рэпрэсаваных народаў”[45].

У 1988-1989 гг. і першай палове 1990 г. было рэабілітавана каля 1 млн. грамадзян. Такім чынам, агульны лік тых, каму было вернута добрае імя склаў каля 2 млн. чалавек. За гэты ж час партыйныя органы разгледзелі 11 839 персанальных спраў камуністаў, рэабілітаваных у судовых адносінах, 11 389 з іх былі адноўлены ў шэрагах КПСС[46].  У 1990-м годзе планавалася закончыць рэабілітацыю ў цэлым па краіне на падстве ўказа ад 16 студзеня 1989 г. (Аб адмене пазасудовых рашэнняў), тым больш, што ўжо фактычна праз год большасць рэспублік, сярод іх і БССР, скончылі гэтую справу[47].

Працай па рэабілітацыі неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзян у апараце пракуратуры БССР займаўся аддзел па нагляду за следствам у органах дзяржбяспекі ў складзе 6 аператыўных работнікаў, а ў кожнай вобласці было па аднаму старшаму памочніку пракурора. З 1989 г. да гэтай працы былі прыцягнуты таксама пенсіянеры, у асноўным былыя работнікі органаў пракуратуры: у Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай абласцях – па 4 чалавекі, у Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай – па 3 чалавекі, у апараце рэспублікі – 6, усяго – 29 чалавек. Аднак ужо ў 1991 г. у сувязі са змяншэннем фонда заработнай платы было скарочана 9 пазаштатных работнікаў, у тым ліку ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях усе часовыя работнікі. Засталося 12 штатных і 20 часовых работнікаў. Паміж тым, толькі ў Магілёўскай вобласці належала перагледзець каля 12 тыс. спраў[48].

Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 21 чэрвеня 1990 г. была створана Камісія Вярхоўнага Савета па аказанні садзейнічання ў забеспячэнні правоў і інтарэсаў рэабілітаваных і іх сямей, увекавечанні памяці ахвяр рэпрэсій, якія мелі месца ў перыяд 30-40-х і пачатку 50-х гадоў. У Камісію з 23 чалавек увайшлі народныя дэпутаты, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый[49]. Такія ж камісіі былі створаны пры абласных, гарадскіх, раённых, пасялковых і сельскіх Саветах народных дэпутатаў. Асноўнымі задачамі камісій з’яўлялася каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый і органаў грамадскай самадзейнасці па пытаннях рэабілітацыі, разгляду лістоў, заяў, скаргаў рэпрэсаваных асоб аб аднаўленні іх працоўных, жыллёвых, пенсійных і іншых асабістых і маёмасных правоў і інтарэсаў, аказанне садзейнічання ў іх правільным і хутчэйшым разрашэнні[50].

21 снежня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў “Палажэнне аб парадку аднаўлення правоў грамадзян, якія пацярпелі ад рэпрэсій у 20-50-х гадах”. Палажэнне прадугледжвала парадак аднаўлення працоўных, пенсійных, жыллёвых  і інш. правоў грамадзян, якія пацярпелі ад рэпрэсій, а таксама кампенсацыю прычыненых ім маёмасных і інш. страт.  У адпаведнасці з гэтым дакументам Савет Міністраў рэспублікі 29 снежня 1990 г. прыняў пастанову “Аб прадастаўленні льгот асобам, неабгрунтавана прыцягнутым да крымінальнай адказнасці ў перыяд рэпрэсій 20-50-х гадоў і ў далейшым рэабілітаваным”. Упершыню ў гісторыі Беларусі ахвяры палітычных рэпрэсій увайшлі ў катэгорыю грамадзян, якія карыстаюцца льготамі.

На пачатку 1990-х гадоў быў выдадзены шэраг зборнікаў дакументаў, якія насілі даволі выбарачны характар, затое мелі прыкладны характар і маглі быць скарыстаны ахвярамі рэпрэсій ці іх роднымі з мэтай атрымання неабходных ведаў адносна самой працэдуры рэабілітацыі[51]. Аналагічныя выданні былі здзейснены і на Беларусі[52].

У 1955 – 1987 гг. органамі КДБ БССР было перагледжана 28 833 крымінальных спраў на 54 198 чалавек[53]. Але за 1980 па 1988 г. было рэабілітавана толькі 443 чалавекі, рэабілітацыя ў гэты час вялася толькі па зваротах і скаргах грамадзян[54]. За перыяд 1988-1990 гадоў было перагледжана 40 429 спраў, па якіх рэабілітавана 61 541 чалавек[55].

У архівах КДБ БССР знаходзілася 174 010 крымінальных спраў на 281 896 чалавек. З іх на пачатак 1991 г. было перагледжана 69 262 справы на 115 739 чалавек, з іх было рэабілітавана 100 522 чалавекі[56]. Колькасць спраў у адносінах высланых на спецпасяленне па нацыянальных, рэлігійных і палітычных матывах, раскулачаных, асаднікаў і іншых катэгорый грамадзян не была ўстаноўлена. Так, толькі выселеных за межы рэспублікі ў 1940 і 1951-1952 гг. у адміністрацыйным парадку было 87 729[57]. Частка спраў,  разгледжаных да 1988 г., патрабавала паўторнага перагляду з улікам новых патрабаванняў.

Так,  у 1988 г. зноў была перагледжана сфальсіфікаваная ДПУ справа “Саюза вызвалення Беларусі”, паводле якой па абвінавачванні ў нацыянал-дэмакратызме, кантррэвалюцыйнай і анетысавецкай дзейнасці вясной і летам 1930 г. было арыштавана 108 дзеячаў навукі і культуры Беларусі, большасць з іх былі асуджаны да розных тэрмінаў зняволенння і высылкі[58], а ў 1937-41 гг. яны зноў былі арыштаваны, большасць з іх была расстраляна ці загінула у канцлагерах. Некаторыя з “удзельнікаў” былі арыштаваны ў 1949-52 гг. трэці раз і асуджаны на вечнае пасяленне ў Сібіры. Рэабілітацыя па прысудах 1937-41 г. адбылася яшчэ ў 1958 г. Але прысуды 1930-31 гг. былі перагледжаны толькі ў 1988–1989 гг.[59].

Больш за трыццаць гадоў (1955-1989 гг.) спатрэбілася, каб рэабілітаваць ўсіх з 2570 чалавек, асуджаных у 1937-1938 гг. па сфальсіфікаванаму органамі НКУС “Аб’яднанаму антысавецкаму падполлю”[60].

У 1988-89 гг. былі рэабілітаваны такія дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як П. Бадунова, А.Вальковіч, Г.Гарэцкі, П.Жаўрыд, Л.Заяц, В.Ластоўскі, Я. Лёсік, А.Луцкевіч, Я.Мамонька, У. Пракулевіч, Я. Серада, А. Смоліч, дзяржаўныя дзеячы А.Баліцкі, У.Ігнатоўскі, П.Ільючонак, С.Некрашэвіч і інш.

 

“Аб аднаўленні праў усіх ахвяр палітычных рэпрэсій 20-50-х гадоў”

Толькі ў 1990-м годзе Камісія ЦК КПСС шчыльна занялася пытаннямі рэабілітацыі  рэпрэсаваных у ходзе раскулачвання і іншых незаконных палітычных акцый. На 18 з’ездзе КПСС (2 ліпеня 1990 г.) Якаўлеў гаварыў: “Паўстае пытанне аб сялянстве ў перыяд калектывізацыі. На мой погляд, гэта было самае пачварнае злачынства, калі сотні тысяч сялянскіх сямей выганяліся з вёсак, не разумеючы, за што ж выпаў ім такі лёс, пагібель ад улады, якую яны самі ўстанавілі. Ніхто не прынёс такіх масавых і трагічных ахвяр на алтар сталінізма, як расійскае сялянства. Загінуўшых не вярнуць. Але няхай іх добрае імя будзе адноўлена ў гісторыі. І тут зноў паўстае пытанне аб маральнасці. Не пасунемся наперад з непасільным цяжарам. Гэта трагічная паласа не дапускае недагаворванняў, замоўчванняў і двухсэнсоўнасцей”[61].

Урэшце Указам Прэзідэнта СССР ад 13 жніўня 1990 г. “Аб аднаўленні праў усіх ахвяр палітычных рэпрэсій 20-50-х гадоў” рэпрэсіі, якія праводзіліся ў адносінах да сялян у перыяд калектывізацыі, а таксама ў адносінах да ўсіх іншых грамадзян па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах у 20-50-х гадах, былі абвешчаны “незаконнымі, якія супярэчаць асноўным грамадзянскім і сацыяльна-эканамічным правам чалавека”[62]. Прыняцце гэтай пастановы запатрабавала амаль паўстагоддзя.

 

Рэабілітацыя перастае быць партыйнай справай

З адменай кіруючай ролі КПСС і распадам СССР пытанні рэабілітацыі перайшлі пад увагу органаў дзяржаўнай улады, Камісія Палітбюро ЦК КПСС па дадатковаму вывучэнню матэрыялаў, звязаных з рэпрэсіямі, што мелі месца ў перыяд 30-40 і пачатку 50-х спыніла сваю працу. Распрацаваны саюзны праект пасля яго разгляду і адабрэння ў першым чытанні ў ліпені 1991 г. Вярхоўным Саветам СССР так і не быў рэалізаваны. Кожная рэспубліка былога СССР распрацоўвала ўласную заканадаўчую базу для правядзення і завяршэння рэабілітацыі.

У лютым 1991 г. намеснік старшыні КДБ БССР Г.Лавіцкі ў даведцы аб ходзе працы па перагляду архіўных крымінальных спраў на асоб, неабгрунтавана рэпрэсаваных у 30-40-я гг., адзначаў цяжкасці ў сувязі з адсутнасцю дакладна рэгламентаваных падыходаў да рэабілітацыі. Так, на падставе Загада ад 16 студзеня 1989 г. не падлягалі спыненню справы на здраднікаў Радзімы і карнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, нацысцкіх злачынцаў, удзельнікаў нацыяналістычных бандфарміраванняў і іх пасобнікаў. Разам з тым, як адзначаў Лавіцкі, не зразумела “якія канкрэтна дзеянні належыць кваліфікаваць як пасобніцкую дзейнасць”[63]. Таксама адсутнічаў механізм прыняцця рашэнняў у адносінах да асоб, рэпрэсаваных “па сукупнасці здзейсненых імі контррэвалюцыйных і грамадскіх злачынстваў” (напрыклад, артыкул 118 – уцёкі з месца абавязковага пасялення), а таксама панёсшых пакаранне ў пазасудовым парадку ў сувязі з прызнаннем іх членам сям’і здрадніка Радзімы, антысавецкім ці сацыяльна шкодным элементам[64] і інш.

Прэзідыум ЦКК КПСС 23 ліпеня 1991 г. канстатаваў, што на Беларусі назіраецца запавольванне працы па рэабілітацыі, так як адпаведныя камісіі партыйных камітэтаў больш гэтым не займаюцца, а новы механізм для каардынацыі ўсёй работы па рэабілітацыі тут не наладжаны, не вырашаны пытанні аб выплаце дапамогі рэабілітаваным калгаснікам, сялянам-аднаасобнікам, замежным грамадзянам, ваеннаслужачым і інш., нездавальняюча асвятляецца рэабілітацыя ў друку, марудна вырашаюцца пытанні аб увекавечанні памяці ахвяр рэпрэсій. Адзначалася, што па дадзеных КДБ БССР перагляду падлягалі 75 410 крымінальных спраў на 121 410 чалавек, што было значна больш, чым ужо было перагледжана пачынаючы з 1955 г.[65]. У цэлым жа архіўны фонд КДБ БССР згодна з дадзенымі старшыні КДБ складаў 175 тыс. крымінальных спраў, з іх на 1 студзеня 1991 г. перагледжана была прыкладна трэцяя частка[66].

У адпаведнасці ў Указам ад 16 студзеня 1989 г. перагляду падлягалі крыманальныя справы аб контррэвалюцыйных злачынствах, пазасудовыя рашэнні па якіх адбыліся да 1 студзеня 1930 г. Толькі 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты закон РСФСР “Аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій”, які распаўсюджваўся на ўсіх савецкіх грамадзян – грамадзян РСФСР і іншых рэспублік, замежных гарамадзян, а таксама асоб без грамадзянства, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям на тэрыторыіі РСФСР з 25 лістапада 1917 г.[67] У той жа дзень было прынята рашэне аб устанаўленні дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, ім стала 30 кастрычніка[68].

Дзейнасць Камісіі Вярхоўнага Савета па аказанні садзейнічання ў забеспячэнні правоў ахвяр палітычных рэпрэсій была пашырана на перыяд 1920-80-х гадаў, адпаведнае палажэнне было прынята ВС РБ 1 лістапада 1991 г.[69] Рэалізацыя палітыкі  патрабавала распрацоўкі прававых механізмаў: актаў аб парадку аднаўлення правоў грамадзян, пераліку злачынстваў, на якія дадзеныя загады не распаўсюджваюцца і інш.

 

Пытанне аб матэрыяльнай кампенсацыі

Вялікая колькасць зваротаў рэабілітаваных і іх родных у праваахоўныя органы тычылася пытанняў маёмаснага, жыллёвага і пенсійнага характару. Пры вырашэнні такіх заяў карысталіся пастановай Савета Міністраў СССР ад 8 верасня 1955 г. “Аб працоўным стажы, працаўладкаванні і пенсійным забеспячэнні неабаснавана прыцягнутых да крымінальнай адказнасці і пасля рэабілітаваных”. Не былі вырашаны пытанні аб выплаце якой-небудзь дапамогі рэабілітаваным калгаснікам, аднаасобнікам, замежным грамадзянам, ваеннаслужачым, студэнтам і асобам, якія не мелі заробку на момант арышту. Не вызначана было кола асоб, якія мелі права на атрыманне кампенсацыі ў выпадку смерці рэабілітаванага. Да 1990 г. страты кампенсаваліся за кошт сродкаў мясцовага бюджэта[70]. Падрыхтоўка рэабілітацыйных законаў разгортвалася ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага крызісу, што абмяжоўвала магчымасці матэрыяльнай кампенсацыі і падтрымкі рэпрэсаваных.

Матэрыяльная кампенсацыя за страчаную маёмасць, за час, праведзены на прымусовых працах прадпалагала не толькі значных намаганняў, але і вялікіх фінансавых выдаткаў. Таму, нягледзячы на прымаемыя пастановы[71], справа пасоўвалася даволі марудна. Да таго ж кампенсацыю коштаў канфіскаванай маёмасці належала праводзіць на падставе дакументаў, вопісаў, актаў, квітанцый і іншых матэрыялаў, якія меліся ў крымінальных справах. Але прыкладна ў 40% спраў дакументы падобнага роду адсутнічалі. Гэта, у сваю чаргу, патрабавала таксама расследавання: наводзіліся даведкі ў домаўпраўленнях, шукаліся і распытваліся сведкі і г.д. Камісія Палітбюро ў канцы 1988 г. канстатавала, што такі парадак тычыцца каля 1 млн. 354 тыс. 904 чалавек[72].

Так, жыхарка г.Мінска Трушкіна Ц.П. звярнулася ў органы дзяржаўнай бяспекі з заявай аб кампенсацыі за маёмасць, якая была канфіскавана ў 1929 г. у сувязі з арыштам яе бацькі Аленскага П.Ф. Перагляд справы паказаў, што канфіскацыя маёмасці ў сувязі з прыцягненнем да крымінальнай адказнасці рашэннем несудовага органа не прадугледжвалася. Шляхам апытання аднавяскоўцаў і сваякоў рэпрэсаванага было ўстаноўлена, што названая маёмасць была вынята і знаходзілася ў карыстанні мясцовай сельскагаспадарчай камуны. Аднак камуна на той час ужо спыніла сваё існаванне, пытанне аб тым, куды трапіла маёмасць Аленскага запатрабавала новага расследавання[73].

Марыя Адольфаўна Шаціла ў 1989 г. паспрабавала дабіцца кампенсацыі за канфіскаваную падчас высылкі ў 1930 г. маёмасць бацькоў. Пракуратура Мінскай вобласці па даручэнню пракуратуры СССР на яе заяву адказала: “Якіх-небудзь дакументальных дадзеных аб выняцці маёмасці вашага бацькі не маецца…”. Пасля прыняцця Вярхоўным Саветам палажэння аб рэабілітацыі і кампенсацыі Марыі Адольфаўне было рэкамендавана знайсці сведкаў. М.А.Шаціла ўспамінае: “Гавораць, знайдзіце сведкаў, што вас высылалі. Ага, а то самі паехалі! Мне адказалі, у вас ніхто не канфіскоўваў, маглі забіраць з сабой маёмаць. А як мы маглі з сабой што забраць, калі нас так гналі? Я пайшла [шукаць сведкаў], а яны гавораць: “Ноччу зніклі. Мы не ведаем хто і што, і куды вы дзеліся”. Ніхто ў сведкі не пайшоў”[74].

Законам СССР ад 15 мая 1990 г. “Аб пенсійным забеспячэнні грамадзян СССР” было прадугледжана, што асобам, неабгрунтавана рэпрэсаваным і пасля рэабілітаваным, час утрымання пад вартай, а таксама час адбывання пакарання ў месцах пазбаўлення волі і ссылкі залічваецца ў трайным памеры. Пастановай ад 29 снежня 1990 года неабаснавана рэпрэсаваным і пасля рэабілітаваным прадстаўляўся шэраг ільгот, сярод іх: права на бясплатны праезд на тэрыторыі РБ гарадскім пасажырскім транспартам, для вяскоўцаў – прыгарадным; 50% скідка на лекі, права на бясплатныя зубныя пратэзы, права на першачарговае абслугоўванне ў амбулаторна-паліклінічных і аптэчных установах, першачарговае атрыманне пуцёвак у санаторыі і дамы адпачынку, на ўстаноўку тэлефона. Усім ім выдавалася адпаведнае пасведчанне[75].  Гэтыя ільготы мелі вялікае маральнае значэнне для былых рэпрэсаваных. Аднак у 1994 г. яны былі адменены.

Пастановай Вярхоўнага Савета РБ ад 23 снежня 1991 г. былі прызнананы пацярпелымі ад палітычных рэпрэсій дзеці, якія разам з бацькамі знаходзіліся ў месцах пазбаўлення волі, у ссылцы, высылцы, на спецпасяленні, а таксама дзеці, якія там нарадзіліся. Ім усім належала карыстацца тымі ж льготамі, што і іх бацькам. У выпадках, калі пры рэпрэсіях супраць сялян дакументы аб адабранні маёмасці не захаваліся, па рашэннях выканаўчых камітэтаў раённага, гарадскога, раённага ў горадзе Саветаў народных дэпутатаў на падставе даведкі аб рэабілітацыі павінна была выплочвацца грашовая кампенсацыя ў памеры пяці тысяч рублёў[76], а з 3 лістапада 1992 г. – у дзесяцікратным памеры мінімальнай заработнай платы[77].

Так у 1993 г. камісія пастанавіла выплаціць Шаціле М. А. “грашовую кампенсацыю за незаконна канфіскаваную ў 1930 г. маёмасць яе бацькі Шаціла А. І. у сувязі з раскулачваннем у дзесяцікратным памеры мінімальнай заработнай платы, вызначанай на момант прыняцця рашэння”, а таксама – двухмесячную мінімальную заработную плату за яе, яе бацьку і маці ў сувязі з іх рэабілітацыяй.

Выплата кампенсацый на пачатку 1990-х гг. праводзілася ва ўмовах гіперінфляцыі.  Адносна атрыманай грашовай кампенсацыі за канфіскаваную маёмасць былыя рэпрэсаваныя ў адзін голас сцвярджалі: “Гэта былі смешныя грошы”. Касцюк З. В.: “Смяяліся, што толькі тапачкі можна купіць”; Лабаты М. Ф.: “На кожнага выйшла на пляшку гарэлкі”. Шаціла М. А.: “ Пасля прыслалі за бацьку 2 тысячы, што бацька там загінуў. Але за 2 тысячы, калі яны прыслалі, ужо нічога не купіш. Што я буду браць? Насмешка! … Прысудзілі, а пасля гады чатыры не аддавалі. Такую суму, што адзін бот купіш. І шмат хто адмовіліся. І я адмовілася. Не трэба мне адзін бот. Было дзве каровы, коні, адзін жарабец, у нас уся тэхніка была. Мне адзін бот, тапкі я куплю. Не трэба мне нічога”[78].

 

У 1990-1992 гг. на Беларусі было рэабілітавана больш за 37 тыс. незаконна рэпрэсаваных па палітычных матывах грамадзян. Аднак на пасяджэнні Камісіі пры ВСРБ па аказанні садзейнічання ў забеспячэнні правоў ахвяр палітычных рэпрэсій 20-80-х гадоў 14 лютага 1994 г. канстатавалася: “Прызнаць, што праводзімая праца па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій не забяспечвае яе заканчэння ў 1996 г., г.зн. у тэрмін, устаноўлены Вярхоўным Саветам РБ” [79]. Абласным камісіям у тым жа годзе было рэкамендавана ўключыць у свой склад прадстаўнікоў асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій. Распрацоўваліся нормы выплаты грашовай кампенсацыі нявінна пацярпелым[80]. Указам прэзідэнта РБ ад 28 студзеня 1997 г. тэрмін работы па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій быў працягнуты да 1998 г. уключна[81]. Усяго з 1954 па 2000 год у Рэспубліцы Беларусь было рэабілітавана больш за 200 тыс. ахвяр[82].

 

Працэс рэаблітацыі быў доўгім і пакутлівым, за гэты час падверглася істотнай трансфармацыі само паняцце “рэабілітацыя”. Доўгі час яна зводзілася фактычна толькі да юрыдычнай складовай дадзенай з’явы, з’яўлялася нягласнай і не суправаджалася сацыяльнай рэабілітацыяй, якая магла б шляхам кампенсацыі матэрыяльных страт і прадастаўлення даволі істотных льгот неяк садзейнічаць працэсу рэінтэграцыі рэпрэсаваных у грамадства. Не было распрацавана адзінай працэдуры. Самі рэабілітаваныя і іх родныя практычна нічога не ведалі аб сваіх правах нават у тым аб’ёме, у якім яны былі вызначаны адпаведнымі дакументамі, якія таксама заставаліся сакрэтнымі.

На пачатку 1990-х гадоў у паняцце рэабілітацыя стала ўключацца не толькі вызваленне сумленных людзей (гэта было зроблена ў папярэдні перыяд), колькі выпрацоўка аб’ектыўных палітычных ацэнак у адносінах да мінулага, стварэнне прававых механізмаў для вяртання  ўсім (мёртвым і жывым) нявінна асуджаным і рэпрэсаваным добрага імя, канфіскаванай маёмасці. У паняцце рэабілітацыі ўключаецца прызнанне асаблівай, палітычнай,  прычыны рэпрэсіі. Сама рэабілітацыя павінна цягнуць за сабой асаблівыя прававыя наступствы, а рэабілітаваныя грамадзяне павінны атрымліваць асаблівыя правы.

Працэс рэабілітацыі расцягнуўся ў часе і прасторы, краіна, якая парадзіла такую колькасць ахвяр свайго рэжыма скончыла свой век яшчэ да таго, як было вернута добрае імя яе ахвярам. Рэабілітацыя на Беларусі ішла ў русле агульнасаюзных працэсаў. І толькі з распадам СССР паўстала праблема фарміравання рэспубліканскіх механізмаў для яе завяршэння.

 

 

 

[1] Постановление Политбюро ЦК КПСС об образовании Комиссии Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х годов”. 28 сентября 1987 г. / / Реабилитация: как это было. Документы Президиума ЦК КПСС и другие материалы. В 3-х томах. Т.3. Середина 80-х годов – 1991. – М., 2004. С. 16.

[2] Артизов А.Н., Наумов В.П. Введение  / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 6.

[3] Протокол №4 заседания Комиссии Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, сваязанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг., с приложением. 5 июля 1988 г.  / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 85-86;  Пастановление Политбюро ЦК КПСС о дополнительных мерах по завершению реабилитации необоснованно репрессированных лиц / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С.97.

[4] Беседа М.С.Соломенцева с корреспондентами “Правды” / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 109.

[5] Записка М.С. Соломенцева в ЦК КПСС «О порядке освещения в печати работы Комиссии Политбюро, постановлений Пленумов Верховного суда СССР и решений Комитета Партийного контроля при ЦК КПСС по рассмотрению дел, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х годов». 29 января 1988 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 46-47.

[6] Постановление Политбюро ЦК КПСС об изменениях в составе Комиссии Политбюро ЦК по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг. 11 октября 1988 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 123.

[7] Стенограмма заседания Комиссии Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг. 5 февраля 1988 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 51.

[8] Записка В.М. Чебрикова в Комиссию Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг., “О письмах организаций и граждан в отношении репрессированых лиц”. 12 марта 1988 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 72.

[9] Там жа. С. 72.

[10] Там жа. 77-78.

[11] Пазасудовыя органы – Калегія АДПУ, тройкі ПП АДПУ і НКУС-УНКУС, Асобая нарада пры НКУС-МУС СССР, Камісія НКУС і Пракурора СССР.

[12] У адпаведнасці з загадам НКУС СССР №00515 1939 года заявіцелям паведамлялася, што іх родныя асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі і накіраваны для адбыцця пакарання ў лагеры з асобым рэжымам без права перапіскі і перадач. Аднак з прычыны паступлення заяў грамадзян аб устанаўленні месцазнаходжання асуджаных родных для разрашэння ўзнікаўшых прававых пытанняў (атрыманне ў спадчыну маёмасці, афармленне пенсіі, уступленне ў новы шлюб), у верасні 1945 г. было прынята рашэнне паведамляць заявіцелям, што іх родныя памерлі ў месцах пазбаўлення волі і адначасова рэгістраваць факт смерці ў органах ЗАГСа. 24 жніўня 1955 г. было выдадзена ўказанне №108 сс, згодна з якім на запыты грамадзян аб лёсе расстраляных родных органы КДБ павінны былі паведамляць вусна, што яны асуджаны да 10 гадоў ППЛ і памерлі ў месцах пазбаўлення волі, а пры вырашэнні маёмасных і іншых прававых пытанняў – рэгістраваць у ЗАГСах факт смерці для наступнай выдачы блізкім родным пасведчанняў устаноўленага ўзору. Пры гэтым дата смерці растралянага вызначалася органамі КДБ адвольна ў межах 10 гадоў з дня арышту, а прычына смерці ўказвалася выдуманая (запаленне лёгкіх, рак і г.д.). (Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 83). Такіх пасведчанняў па лініі органаў дзяржаўнай бяспекі за перыяд з 1955 па 1962 гг. праз органы ЗАГСа было выдадзена ў адносінах 253 тыс. 598 чалавек  (Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 174).

[13] Записка В.М. Чебрикова в Комиссию Политбюро ЦК КПСС. С. 83-84.

[14] Стенограмма заседания Комиссии Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг. 29 декабря 1988 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 174.

[15] Записка А.Н. Яковлева, В.А.Медведева, В.М. Чебрикова, А.И.Лукьянова, Г.П.Разумовского, Б.К. Пуго, В.А.Крючкова, В.И.Болдина, Г.Л.Смирнова в ЦК КПСС “Об антиконституционной практике 30-40-х и начала 50-х годов” / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 151.

[16] У Запісцы Э.А. Шэварнадзэ, А.Н. Якаўлева і В.А. Кручкова ў ЦК КПСС “Аб далейшых кроках у гуманітарнай галіне”, на падставе якой была прынята дадзеная пастанова, гэтая дата абасноўваецца тым, што “зараз як ніколі важна прадэманстраваць, што словы ў нас не разыходзяцца са справамі і ў гуманітарнай галіне, што мы цвёрда прытрымліваемся ўсіх норм міжнароднага права. Асаблівы рэзананс гэта набудзе ў сувязі з будучым святкаваннем 40 гадавіны з дня прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі праў чалавека і выступленнем напярэдадні гэтага ў ААН т. Гарбачова М.С.” (Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 139).

[17] Постановление Политбюро ЦК КПСС “О наших дальнейших шагах в гуманитарной области”. 24 ноября 1988 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 140.

[18] Справка о работе органов прокуратуры СССР по реабилитации лиц, необоснованно репрессированных в период 30-40-х и начала 50-х гг. 7 февраля 1989 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 196.

З улікам рэкамендацый Камісіі Палітбюро ЦК КПСС дзейнічаў парадак: рашэнні пракурора саюзнай рэспублікі ці Галоўнага ваеннага пракурора аб адмаўленні ў пераглядзе пазасудовага рашэння падлягалі зацвярджанню ў Пракуратуры СССР (Справка о работе органов прокуратуры СССР по реабилитации лиц, необоснованно репрессированных в период 30-40-х и начала 50-х гг. 7 февраля 1989 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 196).

[19] Там жа. С. 198.

[20] Стенограмма заседания Комиссии Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг. 12 апреля 1989 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 204

[21] Записка В.А.Крючкова в Комиссию Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг. “О мерах по скорейшему завершению реабилитации граждан, необоснованно осужденых в 30-40-х и начале 50-х годов”. 18 января 1990 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 322.

[22] Стенограмма заседания Комиссии Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг. 17 октября 1989 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 301.

[23] Уголовный кодекс РСФСР 1927 г. С изменениями на 1 июля 1938 г. М.: Юридическое издательство Наркомюст СССР, 1938. С.27-32.

[24] Стенограмма заседания Комиссии Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг. 17 октября 1989 г.;  Запіска В.А.Крючкова в Комиссию Политбюро ЦК КПСС. / / Реабилитация: как это было. Т. 3.  С. 301, с. 322.

[25] Стенограмма заседания Комиссии Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг. 12 апреля 1989 г./ / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 210.

[26] НАРБ. Ф.4. Воп. 156. Спр. 743. Л. 20-21.

[27] Приложение к Постановлению Президиума Центральной Контрольной Комиссии КПСС «О работе партийных организаций и контрольных органов компартии Белоруссии по выполнению постановлений Политбюро ЦК КПСС от 11 июля 1988 г. и 5 января 1989 г. по вопросам реабилитации лиц, необоснованно репрессированных в 30-40-е и начале 50-х годов». 23 июля 1991 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 590.

[28] НАРБ. Ф.4. Воп. 156. Спр. 743. Л. 21-22.

[29] Там жа. Л. 22.

[30] Там жа. Л. 22.

[31] Там жа. Спр. 623. Л. 33-34.

[32] Там жа. Спр. 743. Л. 23.

[33] Там жа. Л. 24.

[34] Там жа. Ф. 968. Воп. 1. Спр. 4113, л. 29.

[35] Там жа. Ф.4. Воп. 156. Спр. 743, л. 25.

[36] Приложение к Постановлению Президиума Центральной Контрольной Комиссии КПСС «О работе партийных организаций и контрольных органов компартии Белоруссии по выполнению постановлений Политбюро ЦК КПСС от 11 июля 1988 г. и 5 января 1989 г. по вопросам реабилитации лиц, необоснованно репрессированных в 30-40-е и начале 50-х годов». 23 июля 1991 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 586.

[37] Там жа. С. 586.

[38] Постановление Политбюро ЦК КПСС “Об увековечении памяти жертв репрессий периода 30-40-х и начала 50-х годов”. 28 июня 1989 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 226.

[39] “Мемориал» быў створаны 25 жніўня 1988 г. у Маскве, у яго грамадскі савет увайшлі вядомыя літаратары, вучоныя (сярод іх А.Адамовіч, В. Быкаў). У якасці ўдзельнікаў схода таварыства ў канцы кастрычніка зарэгістравалася больш за 300 чалавек, якія прадстаўлялі 59 гарадоў Саюза. Ганаровым старшынёй савета быў абраны акадэмік А.Сахараў  (Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 135-136).

[40] З 1993 г. Курапаты ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ як месца пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў.

[41] Называюцца лічбы растраляных у лясным масіве Курапаты ад 30 да 300 тыс. Чалавек.

[42] Записка А.Я. Сухарева в Комиссию Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг. “О результатах изучения вопросов, связанных выселением граждан в 30-50-е гг.” 15 октября 1988 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 124.

[43] Декларация  Верховного Совета СССР “О признании незаконными и преступными репрессивных актов против народов, подвергшихся насильственному переселению”, “О выводах и предложениях комиссии по проблемам советских немцев и крымско-татарского народа”. 28 ноября 1989 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 313.

[44] Записка Комиссии Совета национальностей по национально-государственному устройству и межнациональным отношениям Верховного Совета РСФСР в секретариат Б.Н.Ельцина с приложением проекта Закона РСФСР «О реабилитации репрессированных народов» //  Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 537.

[45] Ведомости Съезда народных депутатов РСФСР и Верховного Совета РСФСР. 1991. №18. С. 539-540.

[46] Приложение к протоколу №11 заседания Комиссии Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг. 29 мая 1990 г./ / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 342.

[47] Там жа. С. 345.

[48] Приложение к Постановлению Президиума Центральной Контрольной Комиссии КПСС «О работе партийных организаций и контрольных органов компартии Белоруссии по выполнению постановлений Политбюро ЦК КПСС от 11 июля 1988 г. и 5 января 1989 г. по вопросам реабилитации лиц, необоснованно репрессированных в 30-40-е и начале 50-х годов». 23 июля 1991 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 589.

[49] Члены камісіі: народны дэпутат С.А.Антончык, зам. міністра сацыяльнага забеспячэння ГШ.С.Бяспалаў, заг. юрыдычным аддзелам Упраўлення справамі СМ В.А. Варанцоў, галоўны рэдактар журнала “Камуніст Беларусі” У.П. Вялічка, народны дэпутат Б.Г.Гетц, нам. галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” А.А.Жук, гал. рэд. часопіса “Работніца і сялянка” М.І.Карпінка, першы намеснік мініста унутраных спраў В.А.Кавалёў, першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда В.С.Кандрацьеў, другі сакратар ЦК ЛКСМБ А.А. Крыўдзенка, народны дэпутат Г.М.Лавіцкі, нам. міністра юстыцыі У.М.Лоўчы, нам. аддзелам рэдакцыі “Звязда” А.М.Лукашук, намеснік міністра фінансаў І.А.Макаед, народны дэпутат В.Ф.Марозаў, народны дэпутат  З.С.Пазняк, народны дэпутат М.А.Пахалок, нам. начальніка галоўнага архіўнага ўпраўлення пры СМ Э.М. Савіцкі, нам. пракурора І.Ф.Сашчанка, заг. аддзелам па пытаннях памілавання і грамадзянства Сакратарыята ВС Б.П.Серафімовіч, сакратар Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў С.М.Собалева, старшыня выканкама Мінскага раённага Савета народных дэпутатаў Ф.С.Чарнушэвіч (Рэабілітацыя: Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1920-1980-х гадоў у Беларусі. – Мн., 2001. С. 143-144).

[50] Приложение к Постановлению Президиума Центральной Контрольной Комиссии КПСС «О работе партийных организаций и контрольных органов компартии Белоруссии по выполнению постановлений Политбюро ЦК КПСС от 11 июля 1988 г. и 5 января 1989 г. по вопросам реабилитации лиц, необоснованно репрессированных в 30-40-е и начале 50-х годов». 23 июля 1991 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 594.

[51] Сборник законодательных и нормативных актов о репрессиях и реабилитации жертв политических репрессий. М., 1993; Льготы и компенсации для жертв политических репрессий. Документы. Комментарии. Разъяснения. – М., 1997; Сборник законодательных и нормативных актов о репрессиях и реабилитации жертв политических репрессий. Ч.1 и 2. – Курск, 1999.

[52] Сборник нормативных документов по восстановлению прав граждан, пострадавших в ходе политических репрессий 20-80 годов. Мн., 1991; Законодательные акты Республики Беларусь, регулирующие вопросы реабилитации жертв политических репрессий 20-80-х годов и восстановления их прав. Б. м., 1994. Рэабілітацыя: Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1920-1980-х гадоў у Беларусі. – Мн., 2001.

[53] Приложение к Постановлению Президиума Центральной Контрольной Комиссии КПСС «О работе партийных организаций и контрольных органов компартии Белоруссии по выполнению постановлений Политбюро ЦК КПСС от 11 июля 1988 г. и 5 января 1989 г. по вопросам реабилитации лиц, необоснованно репрессированных в 30-40-е и начале 50-х годов». 23 июля 1991 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. с. 585.

[54] Там жа. С. 590.

[55] Там жа. С. 585.

[56] Там жа. С. 584.

[57] НАРБ. Ф. 968. Воп. 1. Спр. 4113. Л. 28.

[58] Сярод арыштаваных былі акадэмікі Беларускай Акадэміі навук В.Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, праф. А. Смоліч, нарком земляробства Дз.Прышчэпаў, нарком асветы А.Баліцкі, пісьменнікі М.Гарэыцкі, У.Дубоўка, Я.Пушча і інш. Кіраўніком арганізацыі быў “прызначаны” В.Ластоўскі. Пастановай калегіі АДПУ СССР ад 18 сакавіка 1931 г. наркам земляробства Прышчэпаў, наркам асветы Баліцкі, нам. наркамзема А.Ф.Адамовіч і П.В. Ільючонак, справа якіх, як камуністаў, у снежні 1930 г. была выдзелена ў асобную, прыгавораны да 10 гадоў канцлагераў. Астатнія 85 чалавек пастановай калегіі АДПУ ад 10 красавіка 1931 былі асуджаны на розныя тэрміны зняволення і высылкі ў аддаленыя раёны СССР. У працэсе следства на 18 чалавек справа была спынена.

[59] Матэрыялы справы “СВБ” складаюць 29 тамоў. Міхнюк, У. “Саюз вызвалення Беларусі” / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі:  у 6 т. Т. 6. Кн.1.  Мн., 2001. С. 249.

[60] Процька Т.Сю “Аб’яднанае антысавецкае падполле” / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі:  у 6 т. Т. 1.  Мн., 1993. С. 23.

[61] ХVIII съезд Коммунистической партии Советского Союза. Стенографический отчет. Т.1. М., 1991. С. 139-140.

[62] Ведомости Верховного Совета СССР. 1990. №34. С. 647.

[63] Приложение к Постановлению Президиума Центральной Контрольной Комиссии КПСС «О работе партийных организаций и контрольных органов компартии Белоруссии по выполнению постановлений Политбюро ЦК КПСС от 11 июля 1988 г. и 5 января 1989 г. по вопросам реабилитации лиц, необоснованно репрессированных в 30-40-е и начале 50-х годов». Справка о ходе работы Комитета госбезопасности Белорусской ССР по пересмотру уголовных дел на лиц, необоснованно репрессированных в 30-40-е и начала 50-х годов. 12 февраля 1991 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 587.

[64] Там жа. С. 587.

[65] Приложение к Постановлению Президиума Центральной Контрольной Комиссии КПСС «О работе партийных организаций и контрольных органов компартии Белоруссии по выполнению постановлений Политбюро ЦК КПСС от 11 июля 1988 г. и 5 января 1989 г. по вопросам реабилитации лиц, необоснованно репрессированных в 30-40-е и начале 50-х годов». 23 июля 1991 г. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 583.

У 1989-1990 гг. у рэспубліцы толькі 125 рэабілітаваным ці іх сваякам, якія звярнуліся з заявамі аб выплаце кампенсацыі, было выплачана ў якасці кампенсацыі канфіскаванай маёмасці 303 тыс. рублёў (Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 583).

[66] Приложение к Постановлению Президиума Центральной Контрольной Комиссии КПСС «О работе партийных организаций и контрольных органов компартии Белоруссии по выполнению постановлений Политбюро ЦК КПСС от 11 июля 1988 г. и 5 января 1989 г. по вопросам реабилитации лиц, необоснованно репрессированных в 30-40-е и начале 50-х годов». Справка о результатах проверки в Белорусской ССР организации работы по выполнению постановлений ЦК КПСС от 11.07.88 и 05.01.89, указов Президиума Верховного Совета СССР от 16.01.89 и Президента СССР от 13.08.90 по вопросам реабилитации лиц, репрессированных в 20-50-х гг. / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 590.

[67] Ведомости Съезда народных депутатов РСФСР и Верховного Совета РСФСР. 1881. №44. Ст. 1428.

[68] Ведомости Съезда народных депутатов РСФСР и Верховного Совета РСФСР. 1881. №44. Ст. 1431.

[69] Постановление Верховного Совета Республики Беларусь “Об утверждении Положения о Комиссии при Верховном Совете Республики Беларусь по оказанию содействия в обеспечении прав жертв политических репрессий 20-80-х годов и увековечении их памяти. 1 ноября 1991 г. / / Рэабілітацыя. С. 109.

[70] У 1990 г. у Беларусі па заявах рэабілітаваных ці іх родных выплачана ў кампенсацыю страт 114 464 руб. (Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 593).

[71] Згодна з пастановай Саўміна СССР ад 8 верасня 1955 года, рэабілітаваным грамадзянам, якія былі незаконна асуджаны, выплочвалася па ранейшаму месцу працы 2-месячная заработная плата, зыходзячы з дзейнічаючага да дня рэабілітацыі месячнага аклада па пасадзе да арышту. Кампенсаваўся таксама кошт канфіскаванай маёмасці. Час знаходжання ў месцах пазбаўлення волі залічваўся ў працоўны стаж. У выпадку пасмяротнай рэабілітацыі ўсё гэта выплочвалася іх сем’ям. Пенсіі ў выпадку страты кармільца выплочваліся на агульных падставах.

Прадугледжвалася, што выканкамы мясцовых саветаў павінны забяспечваць рэабілітаваных грамадзян жыллёвай плошчай у першую чаргу. Аднак палажэння аб прадастаўленні рэабілітаваным і членам іх сямей права вярнуцца ў родныя месцы, адкуль яны былі выселены ў сувязі з неабаснаванымі рэпрэсіямі, і забеспячэннем іх жыллёвай плошчай узамен страчанай – не было. Пагэтаму мясцовыя органы, як правіла, адмаўлялі ў прапісцы і прадастаўленні жыллёвай плошчы рэабілітаваным, спасылаючыся на адсутнасць законных падстаў (Записка Пуго в Комиссию Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг. “О письмах, поступивших в Политбюро”. 12 января 1989 / / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 184).

[72] Стенограмма заседания Комиссии Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х и начала 50-х гг. 29 декабря 1988 г./ / Реабилитация: как это было. Т. 3. С. 173-174.

[73] НАРБ. Ф. 4. Воп. 156. Спр. 623. Л. 36.

[74] Романова И., Хомич С. Адаптация репрессированных к жизни в обществе после возвращения из мест заключения и ссылки (по материалам интервью) / /  Устная история в Карелии. Вып. IV. Карелия и Беларусь: повседневная жизнь и культурные практики населения в 1930-50-егг. / Сост. и научн. ред. И. Р. Такала, А. В. Голубев, И. Н. Романова, И. С. Маховская. Петрозаводск: Изд-во ПетрГУ, 2008. – С. 50.

[75] Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 29 декабря 1990 г. О предоставлении льгот лицам, необоснованно привлеченным к уголовной ответственности в период репрессий 20-50-х годов и впоследствии реабилитированным. Постановление Верховного Совета Белорусской ССР О порядке реабилитации жертв политических репрессий 20-50-х годов в Белорусской ССР. 6 июня 1991 г. / /  Рэабілітацыя: Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў. С. 102-104.

[76] Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць пытанні аднаўлення правоў грамадзян, пацярпеўшых ад рэпрэсій у 20-80-я гады. 23 снежня 1991 г.  / /  Рэабілітацыя: Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў. С. 115.

[77] Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць пытанні аднаўлення правоў грамадзян, пацярпеўшых ад рэпрэсій у 20-80-я гады. 3 лістапада 1992 г. / /  Рэабілітацыя: Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў. С. 115, с. 121.

[78] Романова И., Хомич С. Адаптация репрессированных к жизни в обществе после возвращения из мест заключения и ссылки (по материалам интервью) / /  Устная история в Карелии. Вып. IV. Карелия и Беларусь: повседневная жизнь и культурные практики населения в 1930-50-егг. / Сост. и научн. ред. И. Р. Такала, А. В. Голубев, И. Н. Романова, И. С. Маховская. Петрозаводск: Изд-во ПетрГУ, 2008. С. 30.

[79] НАРБ. Ф. 968. Воп. 1. Спр. 4114, л. 1.

[80] Там жа. Л. 5.

[81] Указ Президента Республики Беларусь от 28 января 1997 г. О продлении срока реабилитации жертв политических репрессий / / Рэабілітацыя: Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў. С. 140.

[82] У. Адамушка. Рэпрэсіі палітычныя 1920-50-х гг. / /  Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.6. Мн., 2001, с. 175.