14 Окт Бацька вячэраў, калі ў хату увайшлі трое і абвесцілі, што ён арыштаваны
Беларус Сказецкі Павел Мікалаевіч нарадзіўся ў 1900 год ў весцы Мальжонкава Межаўскага сельсавета Аршанскага раёна.
Яго сын Пётр Сказецкі ў 1992 годзе скіраваў у «Аршанскую газету» ліст, дзе ўзгадваў пра бацьку: «Да 1924 года жыў з бацькамі і займаўся сельскай гаспадаркай. У 1924 годзе ажаніўся з Чарняўская Надзеяй Захараўнай і застаўся жыць з бацькамі жонкі ў вёсцы Чарняўскія Стайкаўскага сельсавета. Бацькі жонкі выдзелілі маладым зямлю, далі хату, у якой рыхтавалі корм жывёле. У 1930 бацька ўступіў у калгас вёскі Чарняўскія.
У 1932 годзе чацвёра мужыкоў, у тым ліку бацька, павезлі ў дзяржпастаўкі збожжа. Пры ўзважванні на прыёмным пункце вага яго аказалася на 40 кілаграмаў меншай за тую, што была ў калгаса. Усіх асудзілі на 5 гадоў кожнага.
Бацька адбываў свае пяць год у Находцы, будаваў порт. У сакавіку 1937 года бацька вярнуўся з месц зняволення і адразу пачаў працаваць у калгасе.
У жніўні 1937 года бацька, прыйшоўшы дадому з вячэрняй змены, малаціў збожжа, сеў есці. І ў гэты момант у хату зайшлі трое ў ваеннай форме, абвесцлі бацьку, што ён арыштаваны, і павялі. Павялі па заяве аднавяскоўцаў Рыжыкава Сяргея, Сталбунова Івана, Корзуна Мікіты.
У жніўні 1937 года бацька быў асуджаны на 10 год і сасланы ў горад Сыктыўкар, дзе працаваў цесляром, будаваў баржы на рацэ Вычагда.
Як запісана ў пасведчанні аб смерці, бацька памёр ад туберкулёзу лёгкіх 9 жніўня 1943 года. Іншых дазеных пра бацьку ў нас няма. Няма нават фатаздымку.
… Прашу рэдакцыю кнігі «Памяць»: хоць Вы адпусціце пару радкоў у сваёй кнізе нашаму бацьку».
Апроч звароту Петр Паўлавіч Сказецкі даслаў у рэдакцыю газеты і даведку з пракуратуры. У ей было адзначана: «заява пракуратурай вобласці задаволена з праверкай архіўнай крымінальнай справы ў адносінаў Вашага бацькі Сказецкага Паўла Мікалаевіча. Устаноўлена, што па пастанове пазасудовага органа ад 29 жніўня 1937 года Сказецкі П.Н. заключаны ў выпраўленчапрацоўны лагер на 10 год. Далейшы лёс яго невядомы.
Пастановай прэзідыума Віцебскага абласнога суда ад 9 ліпеня 1960 года Сказецкі П.Н. рэабілітаваны… іншых звестак пракуратура не мае».
«Аршанская газета», 29.12.1992 г., рубрыка «З пошты кнігі «Памяць»